#Ліда #вандроўка
Тут будаўніцтва ўжо скончана, нічога новага.
Перад наведваннем (ці замест) можна паслухаць аўдыягід па спасылке:
https://lida-zamak.krokam.com/
Рэшткі замка зараз таксама ў стане будаўніцтва. Я так разумею, аднаўляецца падмурак вежаў ды муроў. Зноў сучасная цэгла. Частка вежы агароджана.
#Шчорсы #вандроўка
гасдвор "Мураванка Храптовічаў"
Адчынена на сто адсоткаў.
Рэканструкцыя сюды не дашла.
Трава часткова пакошана, толькі вакол будынкаў.
#Дзятлава #вандроўка
таксама праездам, да дварца Радзівілаў неяк не дайшлі. Прыемны цэнтр, але з дызайн-кодам трэба нешта рабіць.
#Сынкавічы #вандроўка
царква св. Міхала Арханёла
Нажаль, толькі праездам, унутр не патрапілі, зачынена.
#Ружаны #вандроўка
Нягледзячы на частковую рэканструкцыю, нейкі вайб месца яшчэ застаўся.
Зруйнаваная частка агароджана, і папасць нельга. Працуе музей ды сувенірная лаўка
#Косава #вандроўка
Казачны палац, але... аніводнай часткі старажытнай. Калі б не быў яшчэ на руінах шмат гадоў таму, выглядае як толькі зроблены. Можна было нейкія рэшткі і пакінуць нетранутыя. І газон... памятаю былі ж дрэвы. А так.. як нейкі катэдж. Гасцініца і рэстарацыя. Але прывабны да турыстаў. Шмат расейцаў. Шмат птушак на фасаду. Ім гняздіцца падабаецца. Пачуцці нейкія складаныя.
Не вельмі папулярны аб'ект з сумнай гісторыяй.
Манастыр картэзіянцаў.
Адноўлена адзіная брама.
Ёсць засцяраджальная таблічка, але ўваход вольны. Нягледзячы на гэта, не вельмі шмат смецця. Трава пакошана. Вельмі ўтульна. Падземныя хады не знайшоў. Чакае свайго часу...
#Мір #вандроўка
Нічога новага не магу казаць.
Хіба што найбольш наведываемы палац/замак.
Сёлета нас сустрэў прывід у вакне гатэля с голым торсам. Добра што не разбураецца, але відавочна сучасныя матэрыялы, выкарастаныя пры аднаўленні, зноў вызываюць нейкі сум. Галава ў муры ўсё яшчэ на месце.
#Нясвіж #вандроўка
Безумоўна, найбольш знакаміты комплекс. Гісторыю не буду капіпасціць.
Нядрэнная, цікавая музейная экспазіцыя. нават у працоўны дзень шмат людзей, цяжка сканцэнтравацца, экскурсія адна за адной. Шмат турыстаў з расеі. Зараз галоўны ўваход рамантуецца, будуецца нейкая вежка па правы бок ад уваходнай брамы, уваход у комплекс з боку пруда. У касцёлы арган можна паслухаць кожную нядзелю.