Беларус?
Пакуль ты сядзіш за сняданкавай кавай,
Гартаючы зборнік паэмаў Купалы,
Здымаеш у "сторыз" бялявы абрус,
Упэўнены ты, быццам ты — беларус.
Ты пільна глядзіш, выкрываеш заганы,
У твітэры пішаш пра дрэннасць дзяржавы.
Глядзіш у акенца, чакаючы бус.
Чаму і навошта? Бо ты — беларус.
(1/4)
#верш
#Максім_Крывіч #Вальдэмар_Громаў #Nichto_Absalutna #Алесь_Гулевіч #скатазаўра
#мастацтва
Разам з нашымі паэтамі мы арганізавалі невялікую выставу творчых работ. Аднак, як вы маглі заўважыць, наша выстава не засталася без сваёй асаблівай цікавасці.
Мы думаем, ніхто не будзе спрачацца: заўсёды цікава глядзець на творы, якія напісаны аўтарам ад рукі. У такія тэксты быццам бы закладзена сама душа аўтара...
Поўная выстава: https://t.me/masvet_by/638
#верш #максім_крывіч #вальдэмар_громаў #nichto_absalutna #алесь_гулевіч #скатазаўра #мастацтва
МІРАТВОРЦА 1945
[фрагмент з твора]
15.12.22
”Усю Зямлю з'ядналі мы,
Каб болей не было вайны,
Каб патушыць на ім агні —
На цэлым свеце.
Каб зорнай пасярод сціжмы́
Адні не засталіся мы —
Стаяць, па локці у крыві —
На ўсёй планеце...”
Поўны тэкст па спасылкам ніжэй:
☀Мой тг: https://t.me/m_kryvichV/118☀
☀Новы свет: https://t.me/masvet_by/614☀
#верш #мастацтва #новысвет #белтві #белліт