#Вітанкі
Беларуска ў эміграцыі. Спрабую вырошчваць кабачкі, але вырошчваць катоў атрымоўваецца лепей. Дзялюся снамі і дзіўнымі думкамі.
Збіраўся ўсё напісаць свае #вітанкі яшчэ з той пары, як гэты сервер толькі быў створаны. І вось, на другой хвалі (значна пазней), здаецца, здолеў сябе прымусіць.
Вітаю! Мяне завуць Іван, мне 34 гады, родам з Лунінца. Працую праграмістам амаль усё сваё свядомае жыцце. Неяк падлічыў і аказалася, што каля 20 год праграмую так ці інакш. Люблю паездзіць на ровары на далёкія адлегласці, так званыя брэветы (200км і больш). Выхоўваю дваіх дзяцей, сына і дачку, таму бацькоўскі досвед маецца.
Працяг ->
#вітанкі
так здарылася, знайшоў гэты цудоўны прытулак для ўсіх нашых,
увогуле пішу музыку, раблю граффіці, пакуль ў Беларусі
каму будзе цікава, можаце паслухаць, адну з уласных аўдыё-сцежак прымацаваў. Дзякуй👽
#вітанкі read(answer)-only айцішник. Жыву ў Польшчы. Люблю розныя хоббі штуки(клавіятуры, diy гаджэты, warhammer, ролевыя сістэмы)
#вітанкі Расказваем пра кнігі выдавецтва "Папуры" на беларускай мове для дзетак і дарослых.
#вітанкі, vkl.world!
даўно я стаў цікавіцца беларускай культурай і літаратурай, і адносна нядаўна я стаў спрабаваць сам пісаць вершы на тэмы, якія мяне хвалююць. у апошні час, вядома, гэта тэма Радзімы, тэма нашай беларускай нацыі і яе годнасці.
некаторыя з твораў буду выкладаць сюды. калі цікава, можаце падпісвацца. калі самі пішаце вершы, можаце пагрукацца ў каментары.
Прывітанне, мяне клічуць Саша і я самаабвешчаны рэжысёр незалежнага кіно, эмбіент кампазітар і дызайнер.
Цікаўлюся новымі тэхналогіямі і класічнымі падыходамі ў сферы эканомікі, вядзеннем нататак, EDC, вольным ПА задкрытым зыходным кодам, 3d друкам і сталярнай справай. Трэнеруюся ў хатняй спартовай зале, гатую ежу, медытую, перыядычна вяду тэлеграм канал Чароўны Навес і асабісты сайт.
Беспрацоўны, калі адным словам.
#вітанкі
#Вітанкі я пісьменнік і запускаю пісьменніцкія курсы PišamRazam на беларускай мове.
Звычайна я не ныю, маю вялікую самэцэнзуру й падаюся чалавекам без чырвоных сцягаў. Жыву ў Беларусі
Я не ведала нават што ў гэты ваш твітар пісаць. Але тут няма Маска и ёсць цалкам беларуская стужка
Таму #вітанкі, мае даражэнькія
P.S. За трасянку прабач
#вітанкі
Падчас новай хвалі цікавасьці да мастадону я надумала нагадаць пра сябе. Я - пісьменьніца-пачатковец, якое час ад часу піша навелу. Яшчэ я перакладаю шмат якія рэчы. З большага тусую ў сваім тг-канале пра творчасьць і літаратуру. Дарэчы, падпісвайцеся 👀
#вітанкі
Мажліва,вы ведаеце мяне як Яніну,Янь або Стомленую Саву (з таго самага тві), а калі не,то прыемна пазнаёміцца. Мне 25 годзікаў,і я амаль 8 год жыву ў ,але Польшча ўва мне - не. У перапынкай паміж айцішкаю люблю ныць.
Не люблю сядзець на адным месцы, хаця часам цюленем ляжу і заліпаю на анімэ. Здзекуюся са сваіх валасоў,а яны трымаюцца. Часам пад настрой раблю раблю розныя макіяжыкі. Люблю жывёл,а людзей не заўжды. Мілае дзяўчо,якое слухае метал.
Неяк так вось.
#вітанкі
Я Даша, жыву ў польшчы амаль 7 год, лінгвістка, працую у ІТ. Прыйшла з твітара — чытаю твібай з закрытага профілю з 26 падпішчыкамі, так што напэўна нікто мяне не ведае 👀 люблю чытаць, хадзіць у кіно і на йогу, і ляжаць на канапе. Баюся ехаць дадому ў водпуск ;_;
#вітанкі
Бонжур панства 🥐
Дарэчы, пані жыве не на беразе Сены, а на беразе Балтыйскага мора, але цень пані блукае недзе на прыступках Сакре Кёр, побач з ценью Джона Уіка, сына Беларусі.
Карацей, тут можна чакаць плынь свядомасці з перыядычнасцю раз на вечнасць.
Але надзейней за ўсё нічога не чакаць.
Мерсі за атенсьён 🥐
ніколі такія пасты не пісала але #вітанкі я ная толькі што прыйшла з цвітару, фандомны чалавечак, буду радая пазнаёміцца з новымі людзьмі