Забойца Стаканоў · @stakanou
32 followers · 177 posts · Server vkl.world

У верасьні ў выдавецтве "Скарына" выходзіць анталёгія беларускага гей-пісьменства, якая сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашае літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў, якія адкрываюць нам яшчэ адно вымярэнне саміх сябе. Выдавецтву патрэбная дапамога надрукаваць яе!
- ахвяруйце любую суму.
- зрабіце папярэднюю замову ў кнігарні.
- расшэрце вестку пра кнігу.

ko-fi.com/skarynapress

#гей #гейстасункі #лгбт #квір

Last updated 1 year ago

Забойца Стаканоў · @stakanou
20 followers · 36 posts · Server vkl.world

Да 28 лютага 2023 г. зьбіраюцца тэксты – мастацкая і дакумэнтальная проза і паэзія – прысьвечаныя жыцьцю і досьведу геяў Беларусі. Творы могуць быць як рэалістычныя, так і фантазійна-ўтапічныя, напісаныя беларускімі і замежнымі аўтарамі і аўтаркамі.
Вынікам стане анталёгія аб жыцьці геяў Беларусі. Мовай мастацкай літаратуры яна пазнаёміць чытацтва з жыцьцёвым досьведам геяў, як і чым яны жывуць у аўтарытарным грамадзтве.

skarynapress.com/knihi/malcy-v

#гей #гейстасункі #лгбт #квір

Last updated 2 years ago

Źmitrok Fłaminha · @ZmitrokFlaminha
11 followers · 9 posts · Server vkl.world

Скакаць з фазы дэпрэсіі ў фазу маніі ды назад - невялічкая радасьць. Трыгернуць можа ўсё што заўгодна. Песьня, здымак, успамін. А яшчэ паведамленьне "я сёньня начую ня ў хаце, ня чакай"

#гей #гейстасункі #лгбт #квір

Last updated 2 years ago

Źmitrok Fłaminha · @ZmitrokFlaminha
6 followers · 4 posts · Server vkl.world

Да гэтага я тры разы меў стасункі. Напэўна сапраўднымі стасункамі гэта складана назваць, але я ўспрымаў іх менавіта гэтак.
Да таго ж любы досьвед стасункаў мае сэнс на мой погляд.
І кожны зь іх заканчваўся фразай "давай застанемся сябрамі".
І ніколі з гэтага аніхалеры ня адбывалася - разыходзіліся мы з праклёнамі ды вялікім расчараваньнем

Як адбудзецца цяпер? Ці стаўся я ў 34 гады разумнейшым за сябе 25 гадовага?

#гей #гейстасункі #лгбт #квір

Last updated 2 years ago

Źmitrok Fłaminha · @ZmitrokFlaminha
1 followers · 3 posts · Server vkl.world

Мая старонка на Мастадоне будзе прысьвечана разважаньням пра гей-стасункі.
Бо я - гей, які быў у стасунках шэсьць гадоў. І гэтыя мае стасункі скончыліся на гэтыя Каляды.

Кожны у каго заканчваліся працяглыя стасункі, асабліва на сьвяты, паразумее як я сябе зараз адчуваю..

Ня крыўдна, дзякуй Богу, бо ўсё адбылося бяз лаянкі. Але адчуваньне агульнага непаразуменьня.
Напэўна весь гэты год мусіў для мяне скончыцца менавіта гэтак

#лгбт #квір #гей #гейстасункі

Last updated 2 years ago