У верасьні ў выдавецтве "Скарына" выходзіць анталёгія беларускага гей-пісьменства, якая сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашае літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў, якія адкрываюць нам яшчэ адно вымярэнне саміх сябе. Выдавецтву патрэбная дапамога надрукаваць яе!
- ахвяруйце любую суму.
- зрабіце папярэднюю замову ў кнігарні.
- расшэрце вестку пра кнігу.
#гей #гейстасункі #лгбт #квір
https://ko-fi.com/skarynapress
Да 28 лютага 2023 г. зьбіраюцца тэксты – мастацкая і дакумэнтальная проза і паэзія – прысьвечаныя жыцьцю і досьведу геяў Беларусі. Творы могуць быць як рэалістычныя, так і фантазійна-ўтапічныя, напісаныя беларускімі і замежнымі аўтарамі і аўтаркамі.
Вынікам стане анталёгія аб жыцьці геяў Беларусі. Мовай мастацкай літаратуры яна пазнаёміць чытацтва з жыцьцёвым досьведам геяў, як і чым яны жывуць у аўтарытарным грамадзтве.
#гей #гейстасункі #лгбт #квір
https://www.skarynapress.com/knihi/malcy-vychodziac-zpad-kantrolu
Скакаць з фазы дэпрэсіі ў фазу маніі ды назад - невялічкая радасьць. Трыгернуць можа ўсё што заўгодна. Песьня, здымак, успамін. А яшчэ паведамленьне "я сёньня начую ня ў хаце, ня чакай"
Да гэтага я тры разы меў стасункі. Напэўна сапраўднымі стасункамі гэта складана назваць, але я ўспрымаў іх менавіта гэтак.
Да таго ж любы досьвед стасункаў мае сэнс на мой погляд.
І кожны зь іх заканчваўся фразай "давай застанемся сябрамі".
І ніколі з гэтага аніхалеры ня адбывалася - разыходзіліся мы з праклёнамі ды вялікім расчараваньнем
Як адбудзецца цяпер? Ці стаўся я ў 34 гады разумнейшым за сябе 25 гадовага?
#гей #гейстасункі #лгбт #квір
Мая старонка на Мастадоне будзе прысьвечана разважаньням пра гей-стасункі.
Бо я - гей, які быў у стасунках шэсьць гадоў. І гэтыя мае стасункі скончыліся на гэтыя Каляды.
Кожны у каго заканчваліся працяглыя стасункі, асабліва на сьвяты, паразумее як я сябе зараз адчуваю..
Ня крыўдна, дзякуй Богу, бо ўсё адбылося бяз лаянкі. Але адчуваньне агульнага непаразуменьня.
Напэўна весь гэты год мусіў для мяне скончыцца менавіта гэтак
#лгбт #квір #гей #гейстасункі
#вітанкі
У мяне 2 адукацыі: сацыялогія і сямейная псіхалогія (#квір-фрэндлі). Люблю жывёл (#веган), нон-фікшн, беларускую літаратуру, серыялы (збольшага дэтэктыўныя), goth rock, darkwave, post-punk, ды й розны іншы роцк-мітол. #Гот палову жыцця.
У інсце/тэлеграме люблю аналізаваць герояў кінца і кніжак і іх учынікі з п. гл. псіхалогіі, раіць нон-фікшн і часам пісаць элементарныя псіхалагічныя ісціны, натхнёныя срачамі твітара
https://t.me/psychologisthelenk
https://www.instagram.com/psychologist_helen_kozan/