Дыялекты · @dyjalekty
63 followers · 60 posts · Server vkl.world

Адзін Бог і святая карчма ведае - пра нешта нікому невядомае.

Прыклад ужывання: а як там будзя далей, адзін Бог і сьвятая карчма ведая.

#трапнывыраз #гродна

Last updated 1 year ago

Дыялекты · @dyjalekty
40 followers · 40 posts · Server vkl.world

Два мэ́тры сухотсто́ю і всё но́гы - пра некага вельмі высокага і худога.

Прыклад ужывання: як тако́му й вы́росты - два мэ́тры сухосто́ю і всё но́гы!

#трапнывыраз #жабінка

Last updated 1 year ago

Дыялекты · @dyjalekty
35 followers · 29 posts · Server vkl.world

Cаладзіць водку - цалавацца па загаду свата, музыкаў і іншых падчас вясельнага застолля.

Прыклад ужывання: тады марша загралі й селі за стол. Назаўтра, гэта панядзелак быў, водку саладзілі, на лаву сталі й бралі першае мейсца.

#трапнывыраз #воранава #дайнава

Last updated 2 years ago

Дыялекты · @dyjalekty
30 followers · 18 posts · Server vkl.world

За капейку вош у Баранавічы загоніць - вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці і сквапнасці чалавек.

Прыклад ужывання: што ў яго прасіць - сёроўна ні дасьць, ён за капейку вош у Баранавічы загоніць!

#трапнывыраз #слонім #шылавічы

Last updated 2 years ago

Дыялекты · @dyjalekty
19 followers · 9 posts · Server vkl.world

Дзядзька Апана́с пастукаўся - калі хтосьці захварэў на панос.

Прыклад ужывання: чаго ты ўвесь час на двор лятаеш, хіба да цібе дзядзька Апана́с пастукаўся?

Фота Kev Bation

#трапнывыраз #масты

Last updated 2 years ago