Вынясу з каментаў да паста Дмитро Галко.
Я б не назваў рускую мову такой ужо міжнароднай, як яе прынята называць у рускамоўным асяроддзі. Крыху лічбаў.
Згодна з рускай вікіпедыяй (https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA , я наўмысна выбіраю найбольш кампліментарную крыніцу), станам на 2022 год у свеце 154 мільёны чалавек для каго яна родная і 259 мільенаў тых, хто яе ведае наогул. Істотныя лічбы. Калі лічыць насельніцьва Зямлі за 8 мільярдаў чалавек (прагноз ад ААН на 2022 год https://www.un.org/en/desa/world-population-reach-8-billion-15-november-2022), то атрымліваецца, што гэта адпаведна 1.925 і 3.2375 працэнтаў ад агульнага насельніцтва нашае планеты.
Параўнаем з англійскай (https://en.m.wikipedia.org/wiki/English_language): 373 мільены для каго яна родная і агулам 1 мільярд 452 мільёны тых, хто на ёй размаўляе. То бок 4.6625 і 18.15 працэнтаў насельнікаў Зямлі.
І я зараз нават не пра тое, што руская значна больш рэгіянальная мова, бо па самых смелых і рашучых ацэнках на ей неяк размаўляе крыху больш як тры працэнтры насельніцтва планеты. Я пра тое, што тыя, для каго гэтая мова родная (не важна, у Расіі ці калоніях і сатэлітах) гэта недзе 60% тых, хто валодае рускай мовай наогул. Для англійскай гэта каля 26 працэнтаў. То бок, міжнародная мова — гэта калі яе вучаць шмат носьбітаў іншых моў, прычым такіх значна больш, чым тых, хто вырас у асяроддзі англійскай.
Антон Арцёменка мне падказаў пра малайскую мову (https://en.m.wikipedia.org/wiki/Malay_language). 77 мільёнаў для каго яна родная, агулам размаўляюць на ей ад 200 да 290 мільенаў чалавек. Такім чынам, працэнт "натыўных" носьбітаў да наогул валодаючых недзе 26.55 - 38.5. Нават не палова.
Зноўку ж, Антон узгадаў яшчэ і нігерыйскі піджын (https://en.m.wikipedia.org/wiki/Nigerian_Pidgin). Станам на 2020 было 4.7 мільёна носьбітаў, хто мае яе за родную і 120 мільёнаў валодаючых агулам. 3.92 працэнты "натыўных" да агульнай колькаці тых, хто валодае мовай.
Języki slowiańskie. Bliskie, dalekie? Czy jesteś w stanie zrozumieć język białoruski?
Sprawdźcie. #Białoruś #Bielarus #języki #Słowianie
https://youtu.be/vsBDoJfU_iE
#slowianie #jezyki #Bielarus #bialorus