Andrej Zacharevicz · @andrej_z
4 followers · 17 posts · Server mastodon.com.pl

Вынясу з каментаў да паста Дмитро Галко.

Я б не назваў рускую мову такой ужо міжнароднай, як яе прынята называць у рускамоўным асяроддзі. Крыху лічбаў.

Згодна з рускай вікіпедыяй (ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A0 , я наўмысна выбіраю найбольш кампліментарную крыніцу), станам на 2022 год у свеце 154 мільёны чалавек для каго яна родная і 259 мільенаў тых, хто яе ведае наогул. Істотныя лічбы. Калі лічыць насельніцьва Зямлі за 8 мільярдаў чалавек (прагноз ад ААН на 2022 год un.org/en/desa/world-populatio), то атрымліваецца, што гэта адпаведна 1.925 і 3.2375 працэнтаў ад агульнага насельніцтва нашае планеты.

Параўнаем з англійскай (en.m.wikipedia.org/wiki/Englis): 373 мільены для каго яна родная і агулам 1 мільярд 452 мільёны тых, хто на ёй размаўляе. То бок 4.6625 і 18.15 працэнтаў насельнікаў Зямлі.

І я зараз нават не пра тое, што руская значна больш рэгіянальная мова, бо па самых смелых і рашучых ацэнках на ей неяк размаўляе крыху больш як тры працэнтры насельніцтва планеты. Я пра тое, што тыя, для каго гэтая мова родная (не важна, у Расіі ці калоніях і сатэлітах) гэта недзе 60% тых, хто валодае рускай мовай наогул. Для англійскай гэта каля 26 працэнтаў. То бок, міжнародная мова — гэта калі яе вучаць шмат носьбітаў іншых моў, прычым такіх значна больш, чым тых, хто вырас у асяроддзі англійскай.

Антон Арцёменка мне падказаў пра малайскую мову (en.m.wikipedia.org/wiki/Malay_). 77 мільёнаў для каго яна родная, агулам размаўляюць на ей ад 200 да 290 мільенаў чалавек. Такім чынам, працэнт "натыўных" носьбітаў да наогул валодаючых недзе 26.55 - 38.5. Нават не палова.

Зноўку ж, Антон узгадаў яшчэ і нігерыйскі піджын (en.m.wikipedia.org/wiki/Nigeri). Станам на 2020 было 4.7 мільёна носьбітаў, хто мае яе за родную і 120 мільёнаў валодаючых агулам. 3.92 працэнты "натыўных" да агульнай колькаці тых, хто валодае мовай.

#movy #languages #jezyki

Last updated 2 years ago

Gabriel Martín · @GabrielMartin
15 followers · 69 posts · Server mastodon.world

Género: Cine negro | Crimen.
Sinopsis: La película trata sobre un crimen perfecto y los remordimientos de su autor. Al protagonista, un periodista, le ofrecen hacer un negocio que le dejará dinero fácil estafando gente por correspondencia, en un principio todo parece de ensueño, pero luego comenzarán las sospechas.

Fuente: FILMAFFINITY.
Abrazos desde la Argentina.

#cinenacional #cineargentino #cine #movy

Last updated 3 years ago